Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Об учреждении

Мэта работы ДУА “Вялуцкая сярэдняя школа”:

          Стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх вучняў з улікам разнастайнасці асаблівых індывідуальных адукацыйных патрэб і індывідуальных магчымасцей кожнага вучня.

Задачы:

  1. Працягнуць работу па стварэнні аптымальных умоў для атрымання якаснай адукацыі і паспяховай сацыялізацыі моладзі праз забеспячэнне якаснай дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені навучання і профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі вучняў Х-ХІ класаў па прафесіях “Сталяр”, “Швяя”, мэтанакіраваную работу з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд і навукова- практычных канферэнцый і конкурсаў, карэкцыйную работу з вучнямі з нізкай матывацыяй да навучання, рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу кожнага вучэбнага прадмета з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага.

2.Працягнуць работу па павышэнні прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў праз паглыбленне прафесійных ведаў, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, паспяховую атэстацыю педагагічных работнікаў.   3. Забяспечыць бяспечныя ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу праз выхаванне дысцыплінаванасці вучняў і правапарадак ва ўстанове.

3. Ствараць умовы для фарміравання грамадзянскіх і патрыятычных якасцей у вучняў, выхоўваць канкурэнтназдольную асобу, здольную да прыняцця асэнсаваных рашэнняў, эфектыўнай працоўнай і прафесійнай дзейнасці.

4. Актывізаваць сумесную дзейнасць сям’і і школы з мэтай забеспячэння паспяховай сацыялізацыі выпускнікоў праз павышэнне прафесійнага ўзроўню класных кіраўнікоў, педагогаў, удасканаленне работы педагагічнага ўніверсітэта.

5. Забяспечыць папаўненне матэрыяльна- тэхнічнай базы школы праз прыцягненне пазабюджэтных сродкаў.

 

Контактная информация

Почтовый адрес ул. Школьная, 9, аг. Велута, Лунинецкий район, Брестская область инд. 225655

Телефон: 80164791-2-48, 80164791-2-44,

Адрес электронной почты veluta@guo.bc.by

Телефоны "горячих линий", телефоны доверия и справочных служб

Наш герб, флаг и гимн

 
  
        


Буквы разные писать тонким пёрышком в тетрадь
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.
Вычитать и умножать, малышей не обижать
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.
Вычитать и умножать, малышей не обижать
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.

К четырём прибавить два, по слогам читать слова
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.
Книжки добрые любить и воспитанными быть
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.
Книжки добрые любить и воспитанными быть
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.

Находить Восток и Юг, рисовать квадрат и круг
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.
И не путать никогда острова и города
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.
И не путать никогда острова и города
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.

Про глагол и про тире, и про дождик на дворе
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.
Крепко-накрепко дружить, с детства дружбой дорожить
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.
Крепко-накрепко дружить, с детства дружбой дорожить
Учат в школе, учат в школе, учат в школе.

 

Вытрымкі з кнігі "Велута", аўтар Іван Аляксеевіч Панасюк

Земская школа ў вёсцы Велута пачала сваё існаванне ў 1886 годзе. Утрымлівалі яе сельскія таварыствы, яны наймалі на свае грошы памяшканне, забяспечвалі школу палівам. У ёй займалася 11 хлопчыкаў, вучыў іх былы вучань духоўнай семінарыі Міхаіл Вячорка. Пасля ўвядзення на тэрыторыі Беларусі земстваў — органаў мясцовага самакіравання — у Велуце ў 1907 годзе было адкрыта Вялуцкае народнае вучылішча. У архіўных матэрыялах фонду “Мінская губернская ўправа па справах земскай гаспадаркі” ў ведамасцях аб народных вучылішчах Пінскага павета за 1910 год запісана: “Вялуцкае народнае вучылішча знаходзілася ў наёмным памяшканні, на патрэбы школы земства выдаткоўвала ў год 82 рублі. У школьнай бібліятэцы налічвалася 126 кніг”. Першымі настаўнікамі вучылішча былі Мікалай Рудакоўскі, пазней Піліп Мелька і М. Гацько. Вучылішча наведвала даволі абмежаваная колькасць сялянскіх дзяцей: ад 13 да 25, ды і то не кожны дзень. Пасля заканчэння земскай школы і народнага вучылішча выпускнікі ездзілі здаваць экзамены ў горад Пінск і Лунінец. Такіх шчасліўцаў — адзінкі. Мне давялося сустракацца з трыма былымі вучнямі Вялуцкай земскай школы. Гэта Драбовіч Сцепаніда, Сайка Адам, Гардзюк Фёдар. А ўсіх яшчэ мне пашчасціла бачыць і чуць дзесяць чалавек. Усе яны адзначаюць, што атрыманых ведаў не хапала. Аднадушна ўспамінаюць строгасць сваіх настаўнікаў, да гэтай пары памятаюць, як яны каралі іх. Вучыліся дзеці толькі зімою, калі былі закончаны сельскагаспадарчыя работы. Традыцыйнай была праграма школы. З 10 прадметаў шэсць — рэлігійнага зместу. Не вывучаліся такія прагрэсіўныя навукі, як фізіка, геаметрыя, геаграфія, гісторыя, прыродазнаўства. Далей у справаздачы па такой жа форме названы вучні вёскі Лунін, Вулька, Лобча, Язвінкі, Ракітна, Яжаўкі. Пазнаёміўшыся з гэтымі вельмі скупымі даведкамі, мы адзначаем для сябе, што пераважная большасць тагачасных школ размешчана ў “прыватных, нязручных памяшканнях”, што саміх школ было вельмі мала. Прыцягвае ўвагу прафесійная кваліфікацыя тых, хто вучыў дзяцей. У іх абавязкі ўваходзіла навучанне пісьму, чытанню, лічэнню і абавязкова — закону Божаму. Ва ўсіх дзесяці школах навучалася 200 дзяцей. Гэта быў пачатак. Якія ж спатрэбіліся магутныя сілы ў грамадстве, каб зрабіць сярэднюю адукацыю агульнай і абавязковай. Пры гэтым ужо не ідзе гаворка аб тым узроўні ведаў, якія атрымлівае ў сярэдняй школе сучасны вучань. А вучыліся ў народнай школе яшчэ Шуляк Адам Анікеевіч (1898 г.н.), Шуляк Афанасій Анікеевіч (1902 г.н.), Дырман Вольга, Дырман Касьян, які ўспамінаў: “...у 1909 годзе стаў вучнем земскага народнага вучылішча, так тады называлася школа. Асобнага будынка школы не было. Займаліся ў сялянскіх хатах. Першая школа была ў тым месцы, дзе сёння стаіць 2-павярховы магазін, там я закончыў першы клас. Другі год вучыўся ў доме, дзе зараз жыве сям’я Якубовіча Адама, трэцюю “зіму” займаўся ў доме Паўла Мухі. У школе былі такія прадметы, як граматыка, геаграфія, гісторыя, арыфметыка і абавязкова Закон Божы. Падручнікі для чытання называліся “Добрае насенне”, “Славянская кніжка”. Я хадзіў у школу пяць зім. Заняткі пачыналіся зранку, потым дзяцей адпускалі на абед, а пасля абеду дзеці прыходзілі зноў у школу і заняткі працягваліся. Першага настаўніка звалі Піліп Мілько. Да яго звярталіся “Господин учитель!”. Ён вёў у нас усе прадметы. У маі 1914 года ў горадзе Лунінцы здаваў экзамен для атрымання пасведчання. Экзамен прымалі інспектары і святар. Экзамен быў у вуснай і пісьмовай форме. Па граматыцы пыталі правілы, вершы; па арыфметыцы рашалі задачы і прыклады. На экзамене адказваў адным з першых, амаль без падрыхтоўкі. Экзаменатары пахвалілі, таму я атрымаў не толькі пасведчанне аб заканчэнні Земскага народнага вучылішча, але і пахвальны ліст. Вельмі шкада, што гэтых дакументаў не засталося. Вельмі хацелася вучыцца далей. Але ўжо пачалася першая сусветная вайна, і заняткі ў школе былі адменены.” Пасля пачатку першай сусветнай вайны земская школа і народнае вучылішча ў Велуце навучаць дзяцей па-ранейшаму не маглі. У 1921–1939 гадах у Велуце існавала школа, дзе навучанне вялося на польскай мове, яе таксама наведваць маглі не ўсе дзеці. Нават на перапынку не дазвалялася размаўляць на роднай мове. Размаўляючы з былымі вучнямі, зразумеў, што палякі надавалі ў школе больш значэння другарадным дысцыплінам. Ім хацелася бачыць будучых вучняў толькі ў ролі рабочай сілы. У школе існавала жорсткая дысцыпліна, прысутнічала фізічнае пакаранне вучняў. Зразумела, што польскі ўрад хацеў бачыць насельніцтва Заходняй Беларусі не высока адукаваным. Школа знаходзілася, па расказах былых вучняў, у памяшканні, якое было пабудавана яшчэ ў царскія часы, хаця выгляд мела даволі нядрэнны. Дырэктарам з 1930 па 1936 год быў пан Сверкуш. У верасні 1936 года на пасаду дырэктара Вялуцкай пачатковай школы быў накіраваны Міхал Запольскі-Доўнар. Нечакана з’явілася магчымасць расказаць аб гэтым даволі цікавым чалавеку са слоў яго сына Рычарда, які нарадзіўся ў 1938 годзе ў в. Велута, а ў 2001 годзе яе наведаў. Міхал нарадзіўся 23 лютага 1902 года ў г. Нясвіжы Навагрудскага павета. Бацька і маці веры праваслаўнай. У 7 год паступіў у Нясвіжскую пачатковую школу з рускай мовай выкладання, у 1913 годзе паступіў у 4-ы клас рускай Нясвіжскай гімназіі, якую закончыў у 1917 годзе, затым у 1921 годзе стаў студэнтам Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, якую закончыў у 1926 годзе. З 1926 па 1927 год вучыўся ў школе падхарунжых у г. Баранавічы. У 1927 годзе быў звольнены ў рэзерв. З 1927 па 1936 год працаваў настаўнікам пачатковай Грычыновічцкай школы Лунінецкага павета. У 1936 годзе ён ажаніўся з Марыяй Мірцвовіч. Шлюб заключылі ў 1936 годзе ў Мікашэвіцкім касцёле. Марыя была настаўніцай Вялуцкай школы, а Міхал Запольскі-Доўнар — дырэктарам. Знаёмячыся з біяграфіяй гэтага чалавека, прыходзім да высновы, што на той час ён быў адукаваным настаўнікам. Калі пачалася вайна 1939 года, сям’я Запольскіх выехала ў Польшчу. Там Міхал працаваў да 1969 года настаўнікам, дырэктарам, там і пайшоў на пенсію. За сваю настаўніцкую працу быў узнагароджаны залатым крыжам, медалём, залатым медалём. Займаў шматлікія грамадскія пасады. Памёр у 1976 годзе. Пасля вызвалення, у верасні 1939 года, пачала працаваць школа на беларускай мове. Але аднойчы адбыўся пажар і школа згарэла, а вясковыя дзеці пачалі зноў вучыцца ў школе ўжо ў верасні 1944 года, вучыліся “па вясковых хатах”.

 Дырэктары: І. Вялуцкай школы адукаванасці: 1886–1907

1. Вячорка Міхаіл В. ІІ. Вялуцкага народнага вучылішча:

2. Рудакоўскі Мікалай 1907–1912

3. Мелька Піліп 1912–1913

4.Гацько Мікалай 1913–1915 ІІІ. Вялуцкай пачатковай школы

5. Ванда Генакоўна 1925–1929

6. Сверкуш Юзэф 1930–1936

7. Запольскі-Доўнар Міхал 1936–1939

IV. Вялуцкай пачатковай школы 8. Пашкавец Марыя 1939–1941

9. Кісялёў Васілій Юр’евіч 1944–1945

10. Карнаўская Марыя 1945–1946

11. Кірпічэнка Ірына Антонаўна 1946–1947

12. Філіповіч Марыя Маркаўна 1947–1951 V. Вялуцкай сямігадовай школы

13. Сцепчанка Іосіф Апанасавіч 1951–1952

14. Ціханенка Уладзімір Матвеевіч 1952–1953

15. Калеснік Мікалай Рыгоравіч 1953–1954

16. Рай Антон Браніслававіч 1954–1961

VІ. Вялуцкай васьмігадовай школы

17. Гарбылёў Мікалай Якаўлевіч 1961–1967

18. Глухова Наталля Сафронаўна 1967–1968

VІІ. Вялуцкай сярэдняй школы

19. Крысько Аляксандр Сяргеевіч 1968–1977

20. Паўлюкевіч Мікалай Аляксандравіч з 1977 г.

21. Коўшык Уладзімір Андрэевіч

Разделы сайта